Канцэрт класічнай музыкі «ШАПЭН У ЗАМКУ»

15 ліпеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ў Тэатральную залу палацавага ансамбля на канцэрт класічнай музыкі «ШАПЭН У ЗАМКУ». Пачатак — 13:00.
У выкананні вядомай беларускай піяністкі і мастацкага кіраўніка фестывалю Таццяны Старчанкі прагучаць творы Фрыдэрыка Шапэна.
Адкрые праграму ўсім вядомы, знакаміты паланэз ля бемоль мажор, які дзіўным чынам адпавядае ўрачыстай атмасферы Тэатральнай залы. Паланэз, якім у мінулым адкрываліся ўрачыстыя вечары і балі. Чароўныя вальсы будуць змяняцца мазуркамі, далікатныя накцюрны - прэлюдыямі, а скончыць праграму ўсімі скерцо N 2, сі бемоль мінор.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: