Канцэрт старажытнай беларускай музыкі “Полацкі сшытак” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Канцэрт старажытнай беларускай музыкі “Полацкі сшытак”

Канцэрт старажытнай беларускай музыкі “Полацкі сшытак”

Шаноўная сябры!

Беларускі дзяржаўны акадэмічны ансамбль “Харошкі” сардэчна запрашае вас на канцэрт старажытнай беларускай музыкі “Полацкі сшытак” у выкананні вакальна-аркестровай групы калектыву.

Гэты ўнікальны камерны праект – хвалюючая сустрэча з яркай эпохай беларускага барока. У праграме прагучаць творы са зборніка музыкі “Полацкі сшытак” – каштоўнага дыямента нацыянальнай культурнай спадчыны.

У цэнтры ўвагі – музыка і адзін з найпрыгажэйшых музычных інструментаў – жывы чалавечы голас. Вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад непаўторнага, лірычнага, напеўнага гучння музычных інструментаў у кампзіцыях “Гімн”, “Вечар у замку”, “Салома”, “Скамарохі”, “Менестрэлі”, “Сакалінае паляванне”, “Капрычыо”, “Танец рамеснікаў”, “Свята ў прадмесці”, нумарах “Шляхетны вясельны”, “Раговы”, “Трохдольны”, “Урачысты”, “Прыдворны”, “Струнны”, “Святочны”. Вас не пакінуць абыякавымі пяшчотныя вакальна-інструментальныя кампазіцыі “Князёўна”,  “Дзе б ты ні была, кахана”, “Песня да Ружанцовай Маці Божай” і іншыя.

Чароўная музыка віртуознага выканання, выбітны вакал, раскошныя сцэнічныя касцюмы створаць асобую атмасферу далёкай таямнічай эпохі, абавязкова падораць вам вялікае эстэтычнае задавальненне і выдатны настрой.

Чакаем вас 20 мая а 14-ай і а 16-ай гадзіне ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля ў Нясвіжы!

Набыць квіткі

Даведкі па тэлефонах: +375 17 702 06 02, +375 29 551 80 51, +375 29 190 31 49

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: