«Карта Госця» у музеі-запаведніку «Нясвіж».
«Карта Госця» прадастаўляе права аднаразовага наведвання па ўсёй Беларусі (бясплатна або са зніжкай ад 10% да 50%) музеяў і экскурсій, мастацкіх галерэяў, заапаркаў, аквапаркаў, агладнай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Сярод шматлікіх партнёраў «Карты Госця» можна знайсці і музей-запаведнік «Нясвіж». Пры набыцці білета на наведванне Палацавага ансамбля і прад'яўленні «Карты Госця», наведвальнікам прадастаўляецца бясплатнае наведванне гарадской Ратушы..
Карта таксама дае права атрымання зніжак да 30% у гатэлях, рэстаранах, кафэ, крамах, аграсядзібах, пракатах аўтамабіляў і ровараў згодна з пералікам партнёраў, паказаным у даведніку і на сайце minskpass.by.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: