«Халакост. Каб памяталі»

Штогод 27 студзеня ва ўсім прагрэсіўным свеце ўспамінаюць ахвяр Халакоста. Гэта дата – дзень вызвалення савецкімі войскамі найбуйнейшага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым-Біркенаў у 1945 годзе. Гэты Дзень быў устаноўлены 1 лістапада 2005 г. на 60 сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
Знішчэнне яўрэяў і іншых «непатрэбных» фашыстам нацый і народнасцей пачалося ў студзені 1933 года, калі Гітлер і нацысцкая партыя прыйшлі да ўлады ў Германіі, і скончылася ў маі 1945 года, калі Саюзныя дзяржавы перамаглі нацысцкую Германію ў Другой сусветнай вайне. Халакост таксама часам называюць «Шоа», што на іўрыце азначае «катастрофа».
Халакост уяўляў сабой сістэматычны і фундаваны нямецкай дзяржавай рэжым праследаванняў і забойстваў прыкладна шасці мільёнаў еўрапейскіх яўрэяў. Сярод іх і няскораныя несвіжане, якія першымі ў Еўропе ўзнялі паўстанне ў гета 21 ліпеня 1942 г.
27 студзеня ў музеі-запаведніку «Нясвіж» пройдзе акцыя «Халакост. Каб памяталі», прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту. У гэты дзень у Палацавым ансамблі будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі па часовай экспазіцыі «Ператвораныя ў попел».
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 1770 20602, +375 29 5518051, +375 29 5692959, +375 29 1903182.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: