ХІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў” (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)
![ХІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў” (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)](/upload/resize_cache/iblock/7cd/buh84oym3b0fh8191dw4ewkrekkk2uym/400_600_0/konf.png)
7 снежня года ў канферэнц-зале Палацавага ансамбля адбылася ХІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў "Ваенная гісторыя дома Радзівілаў" (да 275-годдзя ўтварэння Нясвіжскага кадэцкага корпуса).
У яе рабоце ўдзельнічалі 25 маладых вучоных, якія прадстаўлялі Белдзяржуніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа, установы адукацыі Мінска, Салігорска, Нясвіжскага, Мінскага і Бярэзінскага раёнаў.
Ваенная гісторыя дома Радзівілаў — тэма, якая выклікала непадробную цікавасць як у юнакоў, так і ў дзяўчат, што адлюстравалася ў тэматыцы іх дакладаў.
Перад удзельнікамі і гасцямі канферэнцыі выступіла загадчыца мастацкага аддзялення Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Марына Канавалава – куратар выставы работ навучэнцаў 3-4 класаў ДШМ “Магія сармацкага партрэта”, таксама прадстаўленай прысутным.
Пасля заканчэння навукова-практычнай канферэнцыі яе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: