ХІІ Усерасійскі фестываль-канферэнцыя “Крэмль – дзецям”. Крэмль, музей, горад: дыялог культуры і адукацыі ў прасторы музея
З 7 па 9 верасня на базе Дзяржаўнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Маскоўскі Крэмль” і Дзяржаўнага музея-запаведніка “Зарайскі Крэмль” адбыўся ХІІ Усерасійскі фестываль-канферэнцыя “Крэмль – дзецям”. Тэма фестывалю-канферэнцыі: “Крэмль, музей, горад: дыялог культуры і адукацыі ў прасторы музея”.
На канферэнцыі з дакладам “Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі” як спосаб папулярызацыі гісторыі і культуры” выступіў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: