ГРАНД КІРМАШ у Палацы Радзівілаў — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

ГРАНД КІРМАШ у Палацы Радзівілаў

14-15 верасня
ГРАНД КІРМАШ у Палацы Радзівілаў
Гранд кірмаш адбудзецца ў цэнтральным двары
Палацавага ансамбля.
Уваход на кірмаш 2 BYN

alt

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і MuzzicDom запрашаюць усіх на свята кірмашовае, якое перанясе ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. З усіх бакоў люд сцякаецца купіць-прадаць-пагуляць-паглядзець. Шум-гам ад гулу, музыкі, забаваў і танцаў. Вось так і будзе 14 і 15 верасня ў палацы Радзівілаў!


На ГРАНД-КІРМАШЫ вас чакаюць:
  • Сустрэча з гаспадаром Палаца Князем Альбрехтам Радзівілам і яго дачкой Эльжбетай;
  • Майстры з усёй Беларусі прадставяць кераміка, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, драўляныя, тканыя вырабы і нават металічныя — ліццё і кованка, мыла і шмат-шмат усяго для побыту і дабрабыту;
  • Фермеры і гастраэнтузіясты са свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, агароднінай, незвычайнымі марынадамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей;
  • Рэтра-этна-эксклюзівы ад пана Мар’яна Янушкевіча і легальная кантрабанда напояў ад мясцовых і амерыканскіх бутлегераў;
  • Майстар-классы, аўкцыёны, гульні і забавы;
  • Вучоныя сабакі і атмасферныя рэтра-фотазоны;
  • Квэст кантрабандыстаў;
  • Музычная праграма ад шэфа ГРАНД-КІРМАШа Віктара Шалкевіча і яго клезмер-джаз-бэнда;
  • Вітаюцца элементы дрэс-кода ў стылі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя!

14-15 верасня / 11:00 — 18:00 / Палацавы ансамбль у Нясвіжы

Квіткі:
  • 2 руб — уваход на кірмаш
  • 16 руб — уваход на кірмаш і ў экспазіцыю
  • 30 руб — уваход на кірмаш, у экспазіцыю, удзел у квэсце і пачастунак
 Телефоны для даведак: 8 (029) 551-80-51, 8 (029) 190-31-49

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: