КЛУБ ЮНЕСКА «Кліо»: змяняем свет да лепшага — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

КЛУБ ЮНЕСКА «Кліо»: змяняем свет да лепшага

КЛУБ ЮНЕСКА «Кліо»: змяняем свет да лепшага

Клуб аматараў гісторыі і культуры «Кліо» быў заснаваны на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» 29 сакавіка 2011 года і стаў адзіным клубам ЮНЕСКА на базе аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Еўропе. Статус клуба ЮНЕСКА быў атрыманы 1 кастрычніка 2015 года.

На дадзены момант у клубе — 10 студэнтаў Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.

Дзейнасць клуба ЮНЕСКА «Кліо» накіравана на развіццё цікавасці да гісторыі і культуры Беларусі; захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны; выхаванне талерантнасці і павагі да іншых культур; садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву і ўзаемаразуменню.

Клуб праводзіць лекцыі і семінары па гісторыі і культуры; экскурсіі па гістарычных мясцінах; сустрэчы з цікавымі людзьмі; творчыя майстэрні; тэатралізацыі ў інтэр'ерах Нясвіжскага палаца.

 

Таксама клуб ЮНЕСКА «Кліо» актыўна супрацоўнічае з іншымі клубамі ЮНЕСКА ў Беларусі і за мяжой. Члены клуба ўдзельнічаюць у міжнародных канферэнцыях, семінарах і праектах.

Так, 10 лютага 2024 года ў справаздачна-выбарчай канферэнцыі Мінскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» прынялі ўдзел куратар клуба ЮНЕСКА «Кліо» Вячаслаў Іванавіч Мазалеўскі і старшыня Анастасія Сямак.

 

15 лютага 2024 года ў ХІІ справаздачна-выбарчай канферэнцыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» прынялі ўдзел Куратар клуба ЮНЕСКА «Кліо» Вячаслаў Іванавіч Мазалеўскі і намеснік старшыні Мікіта Янцэвіч.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: