«Колер і святло. З гісторыі вітражнага мастацтва» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«Колер і святло. З гісторыі вітражнага мастацтва»

«Колер і святло. З гісторыі вітражнага мастацтва»

 З 01.05 па 30.09.2024 г.у помніку архітэктуры «Слуцкая брама» дзейнічае часовая экспазіцыя «Колер і святло. З гісторыі вітражнага мастацтва» з фондаў музея-запаведніка «Нясвіж».

 

Ва ўсе часы велічныя саборы, цэрквы і нават невялікія капліцы было прынята ўпрыгожваць каляровымі шклом. Само ж мастацтва стварэння вітражоў сыходзіць каранямі ў глыбокае мінулае — яшчэ да пачатку хрысціянскай эпохі.

Першыя вітражы з'явіліся ў Егіпце і Рыме. Яны ўяўлялі сабой набор рознакаляровых кавалачкаў шкла, складзеных у выпадковым парадку. Пазней гэтыя наборы шкла ператварыліся ў мазаіку, сабраную ў свінцовай аправе ў выглядзе пэўнага ўзору.

 

Вядома, што на тэрыторыі Беларусі таксама выраблялі рознакаляровае шкло. Стварэнне вітражных кампазіцый цесна звязана з вытворчасцю ліставога шкла і наўпрост залежыць ад развіцця шкляной прамысловасці. Масавае шкляная вытворчасць аформілася тут яшчэ ў XVIII ст. дзякуючы адкрыццю шкляных мануфактур у мястэчках Урэчча і Налібокі. У нашы дні беларускую шкляную справу актыўна развівае легендарны шклозавод “Нёман” у г. Бярозаўка, вядомы ўсім сваёй разнастайнай прадукцыяй.

 

На выставе «Колер і святло. З гісторыі вітражнага мастацтва» вы зможаце прасачыць за гісторыяй развіцця вітражнага мастацтва ў Еўропе, шкляной справы на тэрыторыі Беларусі, а таксама на свае вочы ўбачыць арыгінальныя французскія вітражы XIX стагоддзя і вырабы са шкла, зробленыя ў розныя гады мінулага стагоддзя на нёманскім шкляным заводзе. Ну а сіне-жоўты вітраж Слуцкай брамы, на фоне якога можна зрабіць цікавыя фота, ужо сапраўды нікога не пакіне абыякавым.  

 

Экспазіцыя помніка архітэктуры “Слуцкая брама” даступная толькі ў летні перыяд.

9:00-18:00, вул. Слуцкая, 8 А. Панядзелак, аўторак — выхадныя дні.

Кошт квіткоў: 2 BYN / 1 BYN.

Спосаб аплаты: наяўныя, электронны білет.

 

Квіткі для наведвання набываюцца ў касе Слуцкай брамы. Даступны электронны білет.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: