Кỷлігі ў Нясвіжскім палацы! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Кỷлігі ў Нясвіжскім палацы!

У першыя дні 2021 года – з 2 па 10 студзеня – музей-запаведнік “Нясвіж” прапануе згадаць старадаўні звычай. Вас чакае не толькі захапляльная экскурсія, але і сустрэчы з Радзівіламі, якія з розных стагоддзяў на кароткі час завіталі ў фамільны палац. Гэта здаецца неверагодным у звычайным жыцці, але цалкам магчыма ў цудадзейны калядны час! Не пакідайце палац пакуль усё не агледзеце, не пачуеце, не набудзеце і не пакаштуеце. Гэтага вымагае старадаўняя калядная традыцыя!
alt

Кỷлігам называлася традыцыя каляднага гасцявання, асабліва папулярная ў былой Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі. Ад Каляд да Вялікага посту сяброўскія кампаніі наведывалі маёнткі і палацы, дзе праводзілі па некалькі дзён. Гаспадар прымаў гасцей з усёй шчодрасцю, на якую быў здольны. Акрамя святочнага стала рыхтавалі адмысловыя калядныя забавы.

Мерапрыемствы будуць праводзіцца з тэхнічнымі перапынкамі і згодна санітарна-эпідэміялагічных нормаў!

Кошт уваходнага квітка 2, 3, 7, 8, 9 студзеня для дарослых – 17,00 BYN, для школьнікаў і студэнтаў (дзённай формы навучання пры наяўнасці дакумента) – 8,50 BYN.

Кошт уваходнага квітка 4, 5, 6 студзеня для дарослых – 16,00 BYN, для школьнікаў і студэнтаў (дзённай формы навучання пры наяўнасці дакумента) – 8,00 BYN.


Даведкі і замова экскурсій па тэлефонах: +3751770 20602, +37529 5518051, +37529 1903149. ! Звяртаем ўвагу, што, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, ў праграме і часе правядзення мерапрыемстваў магчымы змяненні. Пры планаванні наведвання заходце на сайт музея-запаведніка, а таксама на нашы старонкі ў сацыяльных сетках…


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: