Флаг РБ Герб РБ

Культавыя саўндтрэкі і каверы

Культавыя саўндтрэкі і каверы

Прыгатуйцеся да музычнага выбуху!

12 чэрвеня а 20 гадзіне на сцэне Цэнтральнага двара палацавага ансамбля – культавыя саўндтрэкі і рок-каверы ў магутным жывым выкананні Камернага аркестра Брэсцкай філармоніі!

Любімыя мелодыі зайграюць новымі фарбамі: энергія кіно, драйв рок-легенд і глыбокія эмоцыі класічнага мастацтва – усё ў адной праграме, якая прымусіць ваша сэрца біцца часцей!


У праграме:

ПІРАТЫ КАРЫБСКАГА МОРА / ЗОРНЫЯ ВАЙНЫ / ТЫТАНІК / КАРОЛЬ ЛЕЎ / ABATAP / LA LA LAND / NIGHTWISH / ADELE / QUEEN / EURYTHMICS / ABBA і інш.

   

Гэта выдатная нагода правесці вечар усёй сям'ёй, зарадзіцца пазітывам і атрымаць асалоду ад атмасферы сапраўднага музычнага свята!

Працягласць – каля 1 гадзіны 20-30 мінут.

*У праграме магчымыя змены*.

Не прапусціце – разам створым яркі вечар музыкі і добрага настрою!

Білеты можна набыць по спасылцы