«Культурная лыжня-2022» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«Культурная лыжня-2022»

«Культурная лыжня-2022»

У суботу, 19 лютага, адбылася зімовая рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры «Культурная лыжня-2022», арганізаваная Міністэрствам культуры Беларусі разам з Беларускім прафсаюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. У праграму мерапрыемства былі ўключаны эстафетная лыжная гонка і лыжная эстафета «Дружная сям'я».

Прынялі ўдзел у спартакіадзе каманды Міністэрства культуры, рэспубліканскіх арганізацый культуры, арганізацый культуры абласцей і раёнаў. Каманду Міністэрства культуры ўзначаліў міністр Анатоль Маркевіч.

Удзел у «Культурнай лыжні-2022» прыняла каманда Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Нашы супрацоўнікі паказалі добры вынік ў эстафетнай лыжнай гонцы 4х1200 м., увайшоўшы ў 20-ку лепшых (з больш чым 40 каманд).

Каманда Міністэрства культуры стала пераможцай лыжнай гонкі. Другое месца было прысужджана лыжнікам упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, трэцяе — спартсменам аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама.

Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін

https://t.me/niasvizh_museum

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: