Лекцыя-прэзентацыя “Генацыд – трагедыя беларускага народа”
11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у нясвіжскай ратушы пройдзе лекцыя-прэзентацыя “Генацыд – трагедыя беларускага народа”.
Лекцыя распавядае пра трагічныя старонкі акупацыі Нясвіжчыны ў 1941–1944 гг.: знішчэнне яўрэйскага насельніцтва, лёс вязняў Калдычэўскага канцлагера, людскія страты нашага краю.
Мерапрыемства праводзяць экскурсаводы музея-запаведніка “Нясвіж”. Наведванне лекцыі — бясплатнае.
Папярэднія заяўкі прымаюцца па тэлефоне +375 (1770) 2-06-02.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: