«Майскія сустрэчы ў Палацы Радзівілаў - 2019» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«Майскія сустрэчы ў Палацы Радзівілаў - 2019»

Пачніце летні сезон прыгожа - наведайце сапраўдны палац!
«Майскія сустрэчы ў Палацы Радзівілаў», якія сталі ўжо традыцыйнымі, пройдуць у гэтым годзе з 1 па 5 траўня, а таксама 11, 12 і 18.
Касцюміраваныя імпрэзы нікога не пакінуць абыякавымі: гасцей вітаюць прадстаўнікі славутага роду і рыцары княскага двара. Незабыўныя эмоцыі і ўражанні чакаюць Вас у гэтыя дні ў залах раскошнага палаца.
Кошт уваходнага квітка для дарослых - 16,00 BYN, для школьнікаў і студэнтаў (дзённай формы навучання пры наяўнасці студэнцкага білета) - 8,00 BYN.
Даведкі па тэлефонах: +3751770 20602, +37529 5518051, +37529 1903149.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: