Мерапрыемствы выхаднога дня ў ратушы — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Мерапрыемствы выхаднога дня ў ратушы

Мерапрыемствы выхаднога дня ў ратушы

   Адшумелі навагоднія святы. Пачаліся працоўныя будні. На вуліцы то мароз, то слота. Каб даўжэй захаваць зімовае святочнае адчуванне ў душы — наведайце мерапрыемствы выхаднога дня ў ратушы.

У студзені па суботах вы можаце стаць удзельнікам квэста “ Карта сямі каралеўстваў" і, прайшоўшы чараду выпрабаванняў, дапаможаце аднавіць правы на землі сямі каралеўстваў.

         Узрост: 11+.

        Колькасць удзельнікаў: ад 6 да 20 чал.

        Працягласць: 60 хв.

        Кошт: 80.00 бел. руб.


 

   Тыя, хто не любіць прыгоды ці яшчэ малы для іх, па нядзелях прыходзьце на майстар-класы па вырабу навагодніх цацак, лепцы і інш.

        Кошт: 8.00 бел. руб. (1 выраб)

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: