"Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага"

У Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля адбылося адкрыццё выставы, прымеркаванай да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака Міхаіла Сеўрука.
У экспазіцыю "Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага" ўвайшлі графічныя лісты, выкананыя ў розных тэхніках эстампа — літаграфіі, афорта, лінагравюры, ксілаграфіі і сухой іголкі. Акрамя таго — унікальная графіка алоўкам, а таксама жывапіс алеем, акварэллю, гуашшу — што дэманструе найшырэйшы творчы дыяпазон майстра, які дасканала валодаў усімі тэхнічнымі магчымасцямі выяўленча-выразнай мастацкай мовы.
Гэтая выстава — унікальная магчымасць адкрыць для сябе новыя грані таленту беларускага майстра, чые творы натхняюць і прымушаюць нас бачыць свет па-новаму.
Выстава працягнецца да 22 чэрвеня 2025 года.
СМІ — пра адкрыццё выставы
В Несвиже открылась выставка «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага»
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: