Флаг РБ Герб РБ

МІТРАПАЛІЦКІ БАЛЬ МОЛАДЗІ Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫМ МУЗЕІ-ЗАПАВЕДНІКУ «НЯСВІЖ»

МІТРАПАЛІЦКІ БАЛЬ МОЛАДЗІ Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫМ МУЗЕІ-ЗАПАВЕДНІКУ «НЯСВІЖ»

15 лютага 2026 года ў Свята Стрэчання Гасподняга, калі ўвесь Праваслаўны свет адзначае Міжнародны дзень праваслаўнай моладзі, быў здзейснены Мітрапаліцкі баль моладзі ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж».

Ганаровымі гасцямі Мітрапаліцкага балю моладзі – 2026 сталі:

- член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алена Васільеўна Жураўлёва;

- член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Мікалаеўна Хаміцэвіч;

- намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Алена Уладзіміраўна Стаселька;

- дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 15 г. Салігорска” Наталля Васільеўна Шрамко;

- намеснік дырэктара па сацыяльнай дзейнасці Дабрачыннага Фонду ім. Аляксея Талая Алена Іванаўна Ярашэвіч.

Праграма балю пачалася Ўрачыстым актам з нагоды Міжнароднага дня праваслаўнай моладзі ў Гетманскім зале, падчас якога былі ўручаны ўзнагароды актывістам маладзёжных брацтваў і іншых праваслаўных супольнасцяў, а таксама ўдзельнікам творчых калектываў за захаванне і прымнажэнне духоўнай культуры і традыцый беларускага народа.

Дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Дзмітрый Леанідавіч Яшчанка ўручыў граматы за шматгадовае плённае супрацоўніцтва, вялікі ўклад у захаванне і папулярызацыю традыцыйных каштоўнасцяў членам аргкамітэта Міжнароднага Мітрапаліцкага балю моладзі протаіерэю Алегу Абрамовічу, Антонію Гапановічу і Аляксандры Манукоўскай.

Бальная праграма складалася з двух аддзяленняў, спектакля “Забытая казка” і камернага канцэрта “Сустрэча ў Нясвіжскім замку”. Скончылася ўрачыстасць святочным канцэртам Народнага ансамбля “Канцэртны гурт вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны”.