МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

У рамках дагавора аб супрацоўніцтве дэлегацыя экскурсаводаў, навуковых супрацоўнікаў і іншых спецыялістаў музея-запаведніка "Нясвіж" наведала Маскоўскі дзяржаўны аб'яднаны мастацкі гісторыка-архітэктурны і прыродна-ландшафтны музей-запаведнік "Каломенскае-Ізмайлава". 

Праграма візіту была насычанай. У першы дзень паездкі адбылася сустрэча з кіраўніцтвам МДАМ3, падчас якой супрацоўнікі азнаёміліся з вопытам расійскіх калег, пабывалі на тэматычнай экскурсіі, дзе асаблівую цікавасць выклікала багатая калекцыя аўтэнтычных экспанатаў і захаваныя ўнікальныя помнікі архітэктуры.

Праграма другога дня знаходжання была прысвечана праблемам стварэння і рэалізацыі музейна-адукацыйных заняткаў і інтэрактыўных праграм у музеях рознага тыпу.

Падчас музейна-педагагічнага практыкума, які праходзіў у Палацы цара Аляксея Міхайлавіча, быў прэзентаваны вопыт стварэння якаснага экскурсійнага прадукту, а таксама закрануты пытанні, якія ўзнікаюць пры распрацоўцы падобных праграм.

Музей-запаведнік "Нясвіж" дзякуе калегам з музея-запаведніка "Каломенскае-Ізмайлава" за ўнікальную магчымасць пабываць у гэтым дзіўным месцы і даведацца пра новае, што можна пераняць і ўвасобіць у сваёй рабоце.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: