Міжнародны дзень музеяў
18 мая Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае далучыцца да святкавання Міжнароднага дня музеяў.
У гэты дзень для вас, як і заўсёды, нашы экскурсаводы з задавальненнем правядуць экскурсіі па экспазіцыйных залах палаца і ратушы. А ў якасці падарунка для наведвальнікаў палацавага ансамбля — экскурсійнае абслугоўванне на бязвыплатнай аснове па экспазіцыі "Архіў і бібліятэка" ў 11:00 і ў 15:00 (даведкі па тэл. 8 01770 20602).
Акрамя таго, у гэты дзень вы зможаце наведаць:
• выставу аўтарскіх лялек «Недзеепрыметны зварот» паводле літаратурных твораў рускіх пісьменнікаў у Малой выставачнай зале палаца, на якой можна будзе стаць удзельнікам гульні-квеста «Літаратурная мазаіка» (даведкі па тэл. 8 01770 20602);
• выставу «Вальс кветак» мастачкі Таццяны Матусевіч у інфармацыйна-касавым цэнтры;
• мерапрыемствы ў ратушы: квэст «Карта сямі каралеўстваў», тэматычная экскурсія «Культура часу», культурнае мерапрыемства «Прыём у княгіні», сюжэтна-ролевая праграма «Школа шпіёнаў», гульнёвая праграма «Выкрунтасы», гульня-квест «Музейны дэтэктыў», гульня-квест «Музейнае расследаванне», гульня-знаёмства «Музейка пра музей», квэст «Бязлікі артэфакт» (даведкі па тэл. 8 01770 23955).
Жадаем музейным работнікам навуковых адкрыццяў, творчага настрою, здароўя і пазітыву! А нашым наведвальнікам — актыўнага і цікавага адпачынку!
P.S. А працягам свята, але ўжо 20 мая, стане самая доўгачаканая падзея ў рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў – 2023» – «МІСТЭРЫЯ НЯСВІЖСКАГА ПАЛАЦА».
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: