Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі”

Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі”

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам і РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” праводзіць Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі”. Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя і энергічныя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 год. Патэнцыяльным валанцёрам спецыяльнай кваліфікацыі не патрабуецца, дастаткова мець арганізацыйныя навыкі, быць камунікабельным і працавітым.

У мінулыя гады ў рабоце валанцёрскага летніка “Замкі Беларусі” прыняла ўдзел моладзь з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Германіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Фінляндыі, Сербіі, Эстоніі, Арменіі, Узбекістана і Кітая.

Працавалі валанцёры па 4-5 гадзін у дзень, пяць дзён у тыдзень. Разам са спецыялістамі камунальнага унітарнага прадпрыемства “Нясвіжскі зелянбуд” і дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Клецкі лясгас” маладыя людзі былі занятыя працай у нясвіжсках парках. Яны збіралі смецце з несанкцыянаваных звалак, займаліся стварэннем архітэктурных і скульптурных кампазіцый, пракладваннем паркавых сцяжынак, пасадкай маладых дрэў, высякалі хмызняк. У межах культурнай праграмы для валанцёраў супрацоўнікі музея-запаведніка праводзілі экскурсіі па замку, ратушы і Фарным касцёле. Больш падрабязна з усімі мерапрыемствамі летніка можна азнаёміцца ў блозе праекта, які вялі самі валанцёры.

У гэтым годзе Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі” пройдзе з 19 па 29 жніўня. У яго рабоце прымуць удзел 16 маладых людзей з Беларусі і Еўропы. Валанцёры будуць працаваць на добраўпарадкаванні тэрыторыі былога іезуіцкага калегіума. Працягласць працы — 5 гадзін. Харчаванне, пражыванне і культурная праграма забяспечваюцца арганізатарамі праекта.

Калі ў вас з’явілася жаданне паўдзельнічаць у якасці валанцёра ў рабоце Міжнароднага валанцёрскага экалагічнага летніка “Замкі Беларусі”, вам неабходна запоўніць электронную анкету па ссылцы:

https://forms.gle/SNxjhmFJsazTrUgPA да 15 жніўня 2021 г. Пацвярджэнне  адабраным удзельнікам будзе даслана на працягу сутак пасля запаўнення электроннай анкеты. Узнос для ўдзелу ў праекце – 25 беларускіх рублёў.

Менеджэры праекта:

Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч, вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, тэл. +375 (29) 7063777, Е-мail: viachaslau80@tut.by

Царыкава Алена, менеджэр РГА «БелАЮ», маб. тэл. +375 (29) 1729710  Е-мail: l.tsarykava@gmail.com

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: