Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі – 2024” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі – 2024”

Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі – 2024”

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”, Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА і Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам праводзіць Валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі – 2024”. Для ўдзелу у праекце запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 14 да 17 год. Патэнцыяльным валанцёрам спецыяльнай кваліфікацыі не патрабуецца, дастаткова мець арганізацыйныя навыкі, быць камунікабельным і працавітым.

За гады работы аланцёрскага летніка, які праводзіцца ў Нясвіжы, прыняла ўдзел моладзь з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Фінляндыі, Нідэрландаў, Іспаніі, Германіі, Сербіі, Арменіі, Узбекістана, Паўднёвай Карэі і Кітая.

Працавалі валанцёры па 4-5 гадзін у дзень, пяць дзён у тыдзень. Маладыя людзі былі занятыя працай у нясвіжсках парках. Яны збіралі смецце з несанкцыянаваных звалак, займаліся стварэннем архітэктурных і скульптурных кампазіцый, пракладваннем паркавых сцяжынак, пасадкай маладых дрэў, высякалі хмызняк. У рамках культурнай праграмы, для валанцёраў супрацоўнікі музея-запаведніка праводзілі экскурсіі па замку, ратушы і Фарнаму касцёлу.

У гэтым годзе Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Замкі Беларусі – 2024” пройдзе з 29 ліпеня па 4 жніўня ліпеня. У яго рабоце прымуць удзел 30 маладых людзей з Беларусі. Валанцёры будуць працаваць па добраўпарадкаванні тэрыторыі Палацава-паркавага комплекса ў горадзе Нясвіжы. Працягласць працы 5 гадзін. Харчаванне, пражыванне і культурная праграма забяспечваюцца арганізатарамі праекта.

Калі ў Вас з’явілася жаданне паўдзельнічаць, у якасці валанцёра, у рабоце Валанцёрскага экалагічнага летніка “ Замкі Беларусі – 2024”, то Вам неабходна патэлефанаваць па тэлефоне +375 29 706 37 77.

Куратар праекта ад Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: