Музеі для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Міжнародны семінар — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Музеі для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Міжнародны семінар

Музеі для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Міжнародны семінар

Усе людзі розныя. І на сённяшні момант, на жаль, не ўсе з іх маюць роўныя магчымасці наведвання музеяў. Гаворка ідзе пра людзей з інваліднасцю (парушэннем зроку, слыху, апорна-рухальнага апарату і да т.п). Як зрабіць турызм даступным для ўсіх? Гэтай тэме прысвечаны міжнародны семінар “Практыка арганізацыі інклюзіўнага турызма”, які пройдзе ў музеі-запаведніку “Нясвіж” 3 чэрвеня 2021 г. Семінар складаецца з дзвюх частак: анлайн-канферэнцыі і экскурсіі.

У канферэнцыі прымаюць удзел супрацоўнікі айчынных і замежных арганізацый (праграма “Мівія” (Беларусь), Кедайняйскі (Літва) і Лузнаўскі (Латвія) музеі), якія маюць вопыт работы па далучэнні асоб з інваліднасцю да турызма і падзеляцца сваімі напрацоўкамі ў гэтай сферы. У другой частцы семінара для наведвальнікаў з парушэннямі зроку будзе праведзена экскурсія “Гісторыя будаўніцтва Нясвіжскага палаца”, распрацаваная супрацоўнікамі музея-запаведніка.

Семінар праводзіцца ў рамках трансгранічнага праекта “Захаванне і адаптацыя спадчыны князёў Радзівілаў у гарадах Кедайняй і Нясвіж”.

eu-lv-lt-by-programme-logo_by_rgb.jpg

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: