Музей для ўсіх — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Музей для ўсіх

Музей для ўсіх

З 1 сакавіка ў нашым музеі прапануецца новая паслуга: аглядная экскурсія для наведвальнікаў з парушэннем зроку. Маршрут экскурсіі ўключае тэрыторыю палацавага комплекса і экспазіцыйныя залы першага паверха. Прадугледжана тактыльнае знаёмства з макетамі найбольш значных экспанатаў, а таксама з арыгінальнымі прадметамі экспазіцыі.

Запрашаем сацыяльныя арганізацыі і індывідуальных наведнікаў. Тэлефон для даведак і заказа экскурсіі +375 (17) 702-06-02, +375 (29) 551-80-51, +375 (29) 190-31-49.

Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін

https://t.me/niasvizh_museum

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: