Флаг РБ Герб РБ

Музейна-педагагічны занятак

Музейна-педагагічны занятак

17 верасня ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў музейна-педагагічны занятак для вучняў 6 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа». Тэма — «17 верасня – Дзень народнага адзінства».

Гэтая дата мае асаблівае значэнне ў гісторыі Беларусі. 17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, які карэнным чынам змяніў палітычную карту рэгіёна і заклаў асновы сучаснай дзяржавы. Гэта важная падзея не толькі паўплывала на лёсы мільёнаў людзей, але і надало сучасныя абрысы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і ДУК «Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы». Музейна-педагагічнае занятак правёў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці музея-запаведніка Вячаслаў Іванавіч Мазалеўскі, які захапіў дзяцей у свет гісторыі і культуры, дапамагаючы ім лепш зразумець значэнне адзінства і згуртаванасці.

   Дадзеная праграма накіравана на фарміраванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму і павагі да гісторыі сваёй краіны, а таксама на развіццё цікавасці да культурнай спадчыны Беларусі. Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню актыўных і свядомых грамадзян, гатовых беражліва ставіцца да сваёй спадчыны.