Музейная акрэдытацыя прыватных экскурсаводаў і прадстаўнікоў турфірм — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Музейная акрэдытацыя прыватных экскурсаводаў і прадстаўнікоў турфірм

Музей-запаведнік запрашае ўсіх зацікаўленых на навучанне па праграме акрэдытацыі экскурсаводаў пазамузейных арганізацый на права правядзення экскурсій у сектары па навукова-экскурсійнай рабоце «Палацавы ансамбль».

Тэрмін правядзення: люты 2019 года.

Навучанне праводзіцца на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».
Пры паспяховым заканчэнні тэматычных курсаў выдаецца знак-ідэнтыфікатар і заключаецца дагавор на права правядзення экскурсій у музеі-запаведніку.

Кошт паслуг па акрэдытацыі складае 500 беларускіх рублёў.

Працягласць навучання: 5 дзён (36 гадзін).


Больш падрабязную інфармацыю вы можаце даведацца тут, а таксама па тэлефоне +375 1770 20105 або па электроннай пошце niasvizhtravel@mail.ru.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: