Мы помнім
22 чэрвеня – адна з самых сумных дат у гісторыі нашай краіны. Сёння, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа, мы ўспамінаем усіх, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да акцыі “Мы помнім” у рамках Года гістарычнай памяці:
- Рэспубліканская патрыятычная акцыя “Мінута маўчання” (а 12 гадзіне, Капліца палаца);
- выстава “Пераўтвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны” (Палацавы ансамбль);
- віртуальны праект “Пераўтвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны” (https://niasvizh.by/vystavki/virtual/prevrashchennye-v-pepel2/);
- музычны спектакль “Альпы. Сорак першы” паводле аповесці Васіля Быкава (24 чэрвеня, а 16 гадзіне, Тэатральная зала Палацавага ансамбля).
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: