Навагодняя праграма
Навагоднія дні – час святочнага настрою, сюрпрызаў, новых адкрыццяў і, вядома ж, падарожжаў.
З 2-га па 4-га студзеня Нясвіжскі палац разам з акцёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Максімам Брагінцам, вядучай салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Ганнай Егараевай і знакамітым струнным квартэтам Вялікага тэатра Беларусі "Vivat-Quartet," у якім ігрюць лепшыя класічныя музыкі краіны, запрашае здзейсніць дзіўнае Каляднае падарожжа ў эпоху Радзівілаў XVI-XIX стагоддзяў. Непаўторная і каларытная атмасфера палаца, упрыгожанага калядным дэкорам, маляўнічыя касцюмы, жывая музыка аўтарскага тэатралізаванага канцэрта – усё гэта перанясе гледачоў у эпоху галантнага стагоддзя, дзе яны змогуць атрымаць унікальную магчымасць пачуць музыку, якая стваралася і гучала менавіта ў гэтых сценах, і нават навучыцца танцаваць паланэз.
Падарыце сабе навагодні настрой і адчуванне цудоўнага свята! Мы адпраўляемся ў каляднае падарожжа разам!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: