Навінкі ў сувенірным магазіне
Зусім нядаўна ў сувенірных крамах музея-запаведніка з'явілася лінейка вырабаў з выявамі віцебскай мастачкі Лук'янавай Вольгі Аркадзеўны. Усяго прадстаўлена 9 акварэляў, на якіх намаляваны Палацавы ансамбль XVI - XVIII стагоддзяў у горадзе Нясвіжы.
Магніты, паштоўкі, кубкі, прадметы інтэр'ера: дэкаратыўныя талеркі, рэпрадукцыі невялікага фармату, міні-мальберты - усё гэта можна набыць у гандлёвых аб'ектах музея.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: