Навінка гэтага сезону - экскурсія з элементамі гістарычнай гульні — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Навінка гэтага сезону - экскурсія з элементамі гістарычнай гульні

Навінка гэтага сезону - экскурсія з элементамі гістарычнай гульні

У гэтым сезоне ўвазе юных наведвальнікаў нясвіжскай ратушы прапануецца займальная экскурсія з элементамі гістарычнай гульні "Музейныя вандроўкі"!

Дзецям школьнага ўзросту складана ўспрымаць амаль гадзінны аповед пра тыя ці іншыя гістарычныя падзеі. Яны стамляюцца і ў выніку перастаюць слухаць.

Аднак, калі экскурсія — гэта захапляльная прыгода, то і ўспрымаецца школьнікамі яна зусім інакш.

Дзякуючы экскурсіі з элементамі гістарычнай гульні "Музейныя вандроўкі" дзеці знаёмяцца з экспазіцыяй, даведваюцца пра асноўныя даты і гістарычныя падзеі, а таксама дапамагаюць экскурсаводу знайсці страчаны музейны прадмет.

Самым актыўным удзельнікам уручаюцца сувеніры!

Кошт — 25 р. на групу да 15 чалавек.

Даведкі па тэлефонах: +375 1770 2 39 55, +375 1770 2 21 47.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: