МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ СЕМІНАР — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ СЕМІНАР

4 кастрычніка 2019 г. у Малой канферэнц-зале палацавага ансамбля пройдзе міжнародны навуковы семінар «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванне».

  Мерапрыемства, прысвечанае аднаму з буйнейшых у Еўропе фамільных некропаляў, праводзіцца ў рамках міжнароднага праекта «Захаванне і адаптацыя спадчыны князёў Радзівілаў для турызма ў Кедайняе (Літва) і Нясвіжы (Беларусь)». 

У рабоце семінара прымуць удзел літоўскія, беларускія і польскія гісторыкі, рэстаўратары, музейныя работнікі, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, Белрэстаўрацыі, каталіцкага касцёла.

 Заяўленыя даклады прысвечаны не толькі Нясвіжскай крыпце, але і радзівілаўскім пахаванням у Літве і Польшчы.

Падрабязней

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: