«Нясвіж Хрыстоў запрашае»

Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў нядзелю 21 ліпеня гэтага года ў Нясвіжскім замку адбудзецца канцэрт Міжнароднага фестывалю хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 40-годдзя ўстанаўлення Сабора Беларускіх святых.
Фестываль арганізаваны праваслаўным Брацтвам у гонар Праабражэння Гасподняга Нясвіжскага благачыння Слуцка-Салігорскай епархіі і Саветам па культуры Мінскай епархіі пры садзейнічанні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».
Гэты праект стартаваў у 2022 годзе і, у выніку, было вырашана зрабіць яго штогадовым. Пачынанне атрымала благаславенне Мітрапаліта Веніяміна і падтрымку Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.
У 19: 00 на цэнтральным двары Нясвіжскага замка адбудзецца канцэрт двух праслаўленых калектываў: Архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска і студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Таксама ў праграме выступяць:
- салістка праектаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь выканаўца на нацыянальным армянскім інструменце канон Геваргян Анаіт Гарыкаўна;
танцавальны ансамбль "Сонечная Грузія" і інш.
У канцэртную праграму ўвайшоў вялікі спектр твораў. Прагучаць богаслужбовыя, класічныя, народныя спевы і творы сучасных аўтараў, песні, прысвечаныя Беларусі.
У рамках фестывалю пройдзе выстава работ у тэхніцы акварэльнага жывапісу Наталлі Каток (Піскуновіч).
Уваход на мерапрыемствы вольны.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: