Нясвіжскі палац чакае школьнікаў!
Трэцяя чвэрць, як вядома, самая доўгая. Таму многім здаецца, што са студзеня па сакавік школьная жыццё выключна цяжкае, і ў ёй няма месца забавам.
Аднак, менавіта ў трэцяй чвэрці музей-запаведнік "Нясвіж" прапануе акцыі, якія дазволяць наведаць радзівілаўскі палац за мінімальны кошт і атрымаць зарад добрага настрою.
З 12 студзеня па 19 сакавіка 2021 года праходзіць акцыя "Ільготны дзень кожны дзень!" У гэты перыяд кошт ўваходных білетаў для школьнікаў, якія наведваюць экспазіцыю палацавага ансамбля ў складзе арганізаваных груп, складае ўсяго 2 рублi!
Больш за тое! У гэтыя ж дні палацавыя залы можна агледзець бясплатна. Для гэтага трэба набыць квіток на выставу крэслаў "Пасядзім з густам!" (кошт для школьнікаў – 1 рубель), якая працуе ў Малой выставачнай зале, і паўдзельнічаць у квэст-віктарыне "Пасядзім-падумаем". У яе могуць гуляць каманды ад 2 да 5 чалавек, а для адказаў на пытанні неабходныя інтуіцыя, кемлівасць, ўважлівасць і шанцаванне. Кошт квэст-віктарыны для груп да 10 чалавек – 15 рублёў. За такую суму вам прадастаўляецца магчымасць цікава правесці час, выпрабаваць сябе ў інтэлектуальным паядынку, атрымаць падарункі і права на бясплатнае наведванне экспазіцыі палаца.
Увага: у паказаны кошт не ўваходзіць экскурсійнае абслугоўванне !!!
Даведкі і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 01770 20602; 8 029 551 80 51.
Кошт уваходнага білета ў нясвіжскую ратушу ў перыяд з 15 студзеня па 19 сакавіка 2021 года, для школьнікаў у складзе арганізаваных груп, складае ўсяго 50 капеек.
Даведкі і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 01770 23955; 8 01770 25283.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: