«Ноч музеяў – 2022»
21 мая 2022 года з 19.00 да 22.00 музей-запаведнік "Нясвіж запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у штогадовай акцыі «Ноч музеяў». Тэма мерапрыемства – 210-годдзе вайны 1812 г., у якой прымаў удзел уладальнік Нясвіжскага замка Дамінік Геранім Радзівіл.
У гэты майскі вечар у гасцей, якія наведаюць экспазіцыю Палацавага ансамбля, будзе магчымасць адправіцца на пошукі скарбаў, прыняўшы ўдзел у займальнай тэатралізаванай квэст-экскурсіі "Па слядах апосталаў", і ўбачыць тое, што ў звычайныя дні ўбачыць нельга.
А ў Цэнтральным двары разгорнецца маштабная сцэнічная тэатралізаваная праграма " Музейная ноч. У эпоху ампіру", якая дапаможа акунуцца ў часы росквіту вялікіх імперый.
Наведвальнікі даведаюцца пра падзеі 1812 года на беларускай зямлі і непасрэдна пра жыццё Нясвіжа ў гэты гістарычны перыяд. Несумненную цікавасць гасцей выкліча выступленне клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, якія займаюцца аднаўленнем вобразаў Вялікай арміі Напалеона Банапарта і Рускай імператарскай арміі. Уявіць эпоху ампіру без аповеду пра папулярныя салонныя гульні адпаведнага гістарычнага перыяду немагчыма. Усё гэта, а таксама займальныя майстар-класы і навучанне танцам таго часу дазволіць гасцям мерапрыемства адчуць сябе сапраўднымі падарожнікамі ў часе і прасторы.
Асаблівую атмасферу праграме надасць выступленне музычнага калектыва з жывым выкананнем "Хмельны вір".
Словам, праграма не падмане нічыіх чаканняў. "Ноч" будзе незабывальнай! Вас чакае шмат прыемных сюрпрызаў!
Сардэчна запрашаем!
Кошт адзінага уваходнага квітка:
- 19 руб. (для дарослых);
- 11 руб. (для навучэнцаў).
Кошт квітка на праграму ў Цэнтральным двары "Музейная ноч. У эпоху ампіру" - 6 руб.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: