18 мая музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае на Ноч музеяў - 2019! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

18 мая музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае на Ноч музеяў - 2019!

«Прыезд караля»
alt
 

Кошт уваходнага квітка ў Палацавы ансамбль (10.00-19.00):
(уваход да 18.00)  
8 руб. — для школьнікаў і студэнтаў;
16 руб. — для дарослых.

Кошт уваходнага квітка ў Палацавы ансамбль (19.00-21.30, уключае вячэрнюю канцэртную праграму гурта «Артэфакты» «Віват, Нясвіж!»):
 (уваход да 20.45)
10 руб. — для школьнікаў і студэнтаў;
12 руб. — для дарослых.

21.30-22.30 Кошт уваходнага квітка (вячэрняя канцэртная праграма гурта «Артэфакты» «Віват, Нясвіж!»):
8 рублёў.


18 мая музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае на Ноч музеяў — 2019!

Вас чакае імерсіўнае шоу «Прыезд караля», дзе вы зможаце акунуцца ў атмасферу 1784 года і паўзельнічаць у падрыхтоўцы візіта апошняга караля Рэчы Паспалітай у Нясвіж. Гаспадары замка Караль Станіслаў Радзівіл і яго сястра Тэафілія, а таксама слугі, шляхцічы і прыдворныя дамы, раскажуць, чым жыў палац у прадчуванні сустрэчы высокага госця.

Будзьце гатовы да таго, што ім спатрэбіцца ваша дапамога. Акрамя таго, удзельнікаў праграмы чакае выхад на замкавыя валы — гэта ўнікальная магчымасць з задавальненнем сузіраць прыгожае наваколле, зрабіць выдатныя панарамныя фота нясвіжскіх паркаў і азёр.

У фінале — феерычнае і нечаканае выступленне папулярнай рок-групы «Artefact» і мноства сюрпрызаў.


Пачатак праграмы ў 19.00.



Даведкі па тэлефонах:+3751770 20602, 37529 5518051, +37529 1903149..


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: