Ноч музеяў у Нясвіжскай Ратушы! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Ноч музеяў у Нясвіжскай Ратушы!

18 мая 2019 года

 Займальнае віртуальнае падарожжа ў свет гарадскога жыцця ХVІІІ стагоддзя ў інтэрактыўнай праграме

 «Рэнавацыя, або падрыхтоўка да прыезду яснавяльможнага пана»
 ...1784 год

 усе ў перадсвяточнай мітусні перад прыездам караля ... Нясвіжскі магістрат збірае зацікаўленых асоб у гарадскую Ратушу, каб падрыхтавацца да візіту Яго Вялікасці Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Працы шмат, часу мала! Толькі з 17.30 да 20.00 трэба паспець правесці пераўтварэнні ў горадзе і ўпрыгожыць яго, навучыцца свецкім манерам і прыдворнаму этыкету, скласці прывітальную прамову і многае іншае...

Спяшайцеся, мы чакаем Вас!

Кошт уваходнага квітка для дарослых – 4.00 руб; 

для школьнікаў і студэнтаў – 2.00 руб. 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

  8(01770)2-52-83; 8(01770)2-21-47.


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: