Палацава-паркавы марафон «Дыскаверы Нясвіж»
16 кастрычніка на тэрыторыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» прайшоў рэспубліканскі палацава-паркавы марафон «Дыскаверы Нясвіж», які сабраў некалькі сотняў аматараў спорту і фізічнай культуры.
Арганізатарамі марафона выступілі Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Нясвіжскага раёна і Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі.
Гэта падзея стала сапраўдным святам спорту, яднання і, безумоўна, здароўя!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: