“Палкаводцы Вялікай Перамогі: аперацыя “Баграціён” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

“Палкаводцы Вялікай Перамогі: аперацыя “Баграціён”

“Палкаводцы Вялікай Перамогі: аперацыя “Баграціён”

З 3 ліпеня па 3 жніўня 2024 года ў зале “Архіў і бібліятэка” Палацавага ансамбля дзейнічае часовая экспазіцыя “Палкаводцы Вялікай Перамогі: аперацыя “Баграціён”, прадстаўленая ЗАТ ВТБ банк.

На 16 плакатах у храналагічнай паслядоўнасці прыведзена асноўная інфармацыя аб дзеяннях чатырох савецкіх франтоў у гады вайны, дапоўненая біяграфічнымі звесткамі аб іх камандуючых. Факты і лічбы праілюстраваны ўнікальнымі фатаграфіямі, атрыманымі з архіваў і музеяў Беларусі і Расіі, а таксама з асабістых архіваў нашчадкаў чатырох палкаводцаў.

Выстава падрыхтавана па аднайменным альбоме “Палкаводцы Вялікай Перамогі: аперацыя “Баграціён”, які быў створаны пры ўдзеле Фонду развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў "Анів" і пры фінансавай падтрымцы банка ВТБ (Беларусь) выдадзены ў 2020 годзе. Альбом у біяграфічных нарысах распавядае пра жыццё і баявыя подзвігі выдатных военачальнікаў. Кніга праілюстравана асабістымі фатаграфіямі палкаводцаў, франтавымі здымкамі, дакументамі эпохі. Шэраг матэрыялаў апублікаваны ўпершыню.

Час працы выставы: з 10.00 да 19.00. Уваход па білетах на пастаянную экспазіцыю музея.

Зала “Архіў і бібліятэка”, Палацавы ансамбль, г. Нясвіж, вул. Замкавая, 2.

Больш падрабязна з выставачным праектам можна азнаёміцца на сайце ВТБ банка https://www.vtb.by/o-banke/vystavka.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: