«Памяць продкаў праз музейны свет: мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам»
7 снежня 2021 г. у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея) пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбылася арганізаваная Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэкруры і побыту рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Памяць продкаў праз музейны свет: мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам», прысвечаная 45-годдзю з дня ўтварэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
У рабоце канферэнцыі прыняў удзел вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Вячаслаў Іванавіч Мазалеўскі.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: