Патрыятычная акцыя
У рамках Года гістарычнай памяці ў ратушы адбылася патрыятычная акцыя, прысвечаная тэме ўвекавечвання памяці ахвяраў генацыду беларускага народа.
З уступным словам да ўдзельнікаў акцыі — супрацоўнікаў музея-запаведніка «Нясвіж» і гімназістаў-дзевяцікласнікаў — звярнуўся вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Вячаслаў Мазалеўскі.
З аўтарскай лекцыяй-прэзентацыяй «Генацыд — трагедыя беларускага народа» перад гледачамі выступіў навуковы сакратар музея-запаведніка Андрэй Блінец.
Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: