Паважаныя калегі і дзеячы мастацтваў!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто сумленна працуе ў нашай шматграннай сферы, якая займае асаблівае месца ў жыцці чалавека. Ваш пастаянны творчы пошук накіраваны на захаванне і памнажэнне лепшых культурных традыцый і духоўнай спадчыны ў імя дабра, чалавечнасці, гуманізму.
На работніках культуры - творцах, энтузіястах, улюбёных у сваю справу прафесіяналах трымаецца культура нашага раёна. Дзякуючы вам – яркім, таленавітым, апантаным творчымі ідэямі, - наш рэгіён жыве цікавым, насычаным жыццём. Штогод рэалізуюцца творчыя праекты, праходзяць прэстыжныя фестывалі і конкурсы, адкрываюцца новыя імёны і невядомыя старонкі гісторыі.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам натхнення, новых прафесійных дасягненняў, няспыннай творчай энергіі і поспехаў у рэалізацыі цікавых планаў і задум!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: