Паважаныя наведвальнікі!
У сувязі з правядзеннем у нашай краіне II Гульняў краін СНД, з 4 па 13 жніўня 2023 года на адну гадзіну працягваецца час працы аб'ектаў музея.
Палацавы комплекс будзе прымаць наведвальнікаў да 20 гадзін. Ратуша — да 19 гадзін. Маштабнае свята спорту пройдзе пад дэвізам "Моцны характар – яркая гульня!".
Мы верым, што спартовае відовішча выкліча шквал эмоцый у заўзятараў і атлетаў, а гістарычныя мясціны нашай краіны пакінуць незабыўныя ўражанні пра Беларусь!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: