Пайшла з жыцця Эльжбета Радзівіл — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Пайшла з жыцця Эльжбета Радзівіл

Пайшла з жыцця Эльжбета Радзівіл

Мацей Радзівіл на сваім Фэйсбуку паведаміў сумную навіну. Учора, 20 ліпеня 2021 г., у Варшаве памерла Эльжбета Радзівіл – найстарэйшы прадстаўнік роду.

Ёй ішоў 104-ты год. Дачка Альбрэхта Радзівіла і Даратэі Дэкан нарадзілася ў Лондане, 21 кастрычніка 1917 г. Яна заставалася адзіным чалавекам, для якога Нясвіжскі палац быў не толькі помнікам гісторыі і архітэктуры, але і ўласным домам. Сюды яна прыязджала штогод падчас летніх канікул.

Жывучы ў Швейцарыі, Партугаліі, Англіі, Францыі, Польшчы Эльжбета заўсёды памятала пра Нясвіж. Нясвіж таксама запомніць яе. 

Requiescat in pace.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: