Пераможцы розыгрышу ўручаны сертыфікат на дзве асобы на экскурсійную праграму «Спорт у эпоху замкаў і магнатаў»!
Жыхар в. Андрушы Ігар Кажэўнікаў стаў пераможцам розыгрышу сертыфіката на дзве персоны на экскурсійную праграму «Спорт у эпоху замкаў і магнатаў» у нашай суполцы УКантакце!
Сертыфікат аматару гісторыі і спорту ўручыла загадчык сектара па навукова-экскурсійнай рабоце «Ратуша» Ларыса Грышкавец. Яна павіншавала Ігара Кажэўнікава з перамогай, пажадала яму цікавай экскурсіі і яркіх уражанняў.
Пераможца розыгрышу паведаміў, што даўно з'яўляецца нашым падпісчыкам https://vk.com/niasvizhpalace, яму спадабаўся пост, які распавядае аб спартыўных фактах з гісторыі Нясвіжа, якой ён цікавіцца, і таму з правільным адказам праблемы не ўзнікла. Ігар Кажэўнікаў вельмі ўдзячны і іншым удзельнікам розыгрышу за высакароднасць, душэўнасць і пазітыў.
Сам Ігар нарадзіўся на Украіне, Нясвіжчына стала яго другім домам і радзімай яго дзяцей. Праца лесніком — гэта і пераадольванне доўгіх адлегласцяў пешшу, таму спорт у жыцці нашага пераможцы прысутнічае. Таксама Ігар сочыць за навінамі з алімпійскага Токіо. Ён — защзятар ўсіх славянскіх каманд і адпраўляе сімвалічную стралу беларускім спартсменам у Японію са шчырымі пажаданнямі яркіх перамог і новых старонак у беларускай алімпійскай гісторыі.
А мы нагадваем аматарам спорту і гісторыі: падпісвайцеся на нашы суполкі ў сацыяльных сетках і будзьце ў курсе розыгрышаў іншых прызоў!
vk.com/niasvizhpalace ok.ru/niasvizhmuseum t.me/joinchat/0y_tIZEn-8E1Y2Ji twitter.com/NIASVIZH www.instagram.com/niasvizhmuseum www.facebook.com/Niasvizh www.youtube.com/channel/UC8Dct9jBddzhimnMFEVdTTw
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: