«Ператвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны»
З 13 кастрычніка 2023 г. у зале першага пускавога комплекса Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” зноў адкрылася часовая экспазіцыя «Ператвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны».
Выстава расказвае пра генацыд жыхароў Нясвіжскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У яе аснову ляглі гістарычныя дакументы, якія выкрываюць злачынствы нацызму, паказваюць храналогію падзей, звязаных з планамерным знішчэннем мірнага насельніцтва на тэрыторыі раёна.
Перыяд працы выставы – з 13 кастрычніка 2023 г. па 13 кастрычніка 2024 г.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: