PianoDance concert flamenco — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

PianoDance concert flamenco

PianoDance concert flamenco — новая праграма дуэта піяніста і кампазітара Філіпа Шпартава і танцоркі, харэографа — Katrine. PianoDance — у сваім родзе ўнікальны праект, у якім спалучаюцца стылі ад элегантнага джаза да гарачага фламенка, ад класічнай музыкі да сучасных лірычных кампазіцый. У гэтым годзе за сумесны нумар Tangos de Fuego дуэт атрымаў спецыяльны прыз на міжнародным фестывалі фламенка «La Plata».

alt
сентябрь.jpg

8 верасня ў Тэатральнай зале Нясвіжскага палаца вас чакае канцэрт жывой фартэпіяннай музыкі і яркага сучаснага фламенка.

Удзельнікі праекта:

Філіп Шпартаў - піяніст і кампазітар, выпускнік Маскоўскай кансерваторыі, артыст амерыканскага лэйбла Heart Dance Records.

Katrine (Кацярына Пісарава) - танцорка і харэограф нетрадыцыйнага (альтэрнатыўнага) фламенко, а таксама сучаснага танца. Сумяшчае ў сваіх пастаноўках элементы традыцыйнага фламенка, contemporary dance (сучасны танец), класічнага балета і інш.

    8 верасня. Уваход вольны. Пачатак у 12-00

      Тэлефоны для даведак: +375177020602, МТС +375295518051


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: