Інфармацыя пра праект рэканструкцыі былых прамысловых будынкаў, размешчаных па адрасе г. Нясвіж, вул. Савецкая 18. — музей-запаведнік «Нясвіж»

Інфармацыя пра праект рэканструкцыі былых прамысловых будынкаў, размешчаных па адрасе г. Нясвіж, вул. Савецкая 18.

   Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» падрыхтавала праект рэканструкцыі былых прамысловых будынкаў, размешчаных па адрасе г. Нясвіж, вул. Савецкая 18. 
   Мэта гэтага праекта – рэваларызацыя дадзенай тэрыторыі і наданне ёй функцый музейнага комплексу.
   Асноўная канцэпцыя музейнага комплексу – экспанаванне абсталявання і іншых прадметаў, звязаных з вядзеннем сельскай гаспадаркі, рэалізацыяй і перапрацоўкай сельгаспрадукцыі ў буйных памешчыцкіх гаспадарках 2-й пал. ХIX – 1-й пал. ХХ стст.
   Будынак музейнага комплексу з зонай грамадскага харчавання будзе знаходзіцца на тэрыторыі былога малаказавода. Вакол будынка з'явяцца паркоўкі для ровараў і іншага турыстычнага транспарту. Таксама ў аднапавярховай частцы будынка запланавана абсталяванне канферэнц-залы для правядзення адукацыйных семінараў і канферэнцый. Акрамя гэтага там прадугледжваецца размяшчэнне пякарні з магчымасцю візуалізацыі працэсу выпечкі і арганізацыя продажу хлебабулачных вырабаў, так як у 1920-х гадах дадзенае месца было цэнтрам хлебапячэння ў горадзе. 

alt
Згодна з гандлёвай кнігай 1929 года ў гэтым раёне знаходзіліся пякарні Б. Берэнштайна, Х. Бярэзіна, А. Гарадзецкай, Х. Тулупавай і А. Паташнікава. Музей-запаведнік "Нясвіж" з асаблівай дбайнасцю падыходзіць да захавання будынка па адрасе вул. Савецкая 18. Галоўны будынак гэтага комплексу з'явіўся ў 1-й палове ХХ стагоддзя і пасля быў перапрафіляваны ў малаказавод і таму значна павялічаны. Каб паказаць першапачатковыя памеры гэтага будынка пасляваенныя прыбудовы будуць выдзелены асаблівай каляровай гамай.  
alt
1.JPG 2.png

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: