Прафсаюзны сход

Адбыўся справаздачны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
На ім была заслухана інфармацыя аб працы пярвічнай арганізацыі прафсаюза за перыяд з лістапада 2019 па 10 жніўня 2021, аб выкананні каштарысу даходаў і выдаткаў і аб працы рэвізійнай камісіі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
Таксама перад удзельнікамі сходу выступіў намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Генадзь Апанасенка, які падкрэсліў вялікую важнасць вакцынацыі ад COVID-19.
На здымку: старшыня пярвічнай арганізацыі прафсаюза нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Вячаслаў Мазалеўскі, дырэктар нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Дзмітрый Яшчанка і намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Генадзь Апанасенка.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: