Прыміце віншаванні з каталіцкімі Калядамі!

Прыміце віншаванні з каталіцкімі Калядамі!
Сардэчна віншуем вернікаў рымска-каталіцкай царквы з Нараджэннем Хрыстовым! Гэтае цудоўнае свята прасякнута надзеяй, чаканнем радасных падзей, напаўняе нашы сэрцы верай у здзяйсненне самых запаветных жаданняў, стварае атмасферу дабра і ўтульнасці.
Жадаем вам у гэтыя светлыя святочныя дні моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, здзяйснення жаданняў, шчасця і бадзёрасці духу.
Міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: