Рабочая паездка Міністра ў Нясвіж
Сёння Міністр культуры Анатоль Маркевіч наведаў ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік" Нясвіж" у рамках правядзення адзінага дня інфармавання.
Абмяркоўваліся пытанні аб барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй, неабходнасць вакцынавання, былі агучаны лічбы вакцынаваных як па рэспубліцы ў цэлым, так і па сферы культуры ў прыватнасці.
У ходзе рабочай паездкі ў музей-запаведнік "Нясвіж" Міністр культуры наведаў рэстаўрацыйныя майстэрні па метале, дрэве і паперы, а таксама музейныя фонды запаведніка.
З прадстаўнікамі адміністрацыі музея абмяркоўваліся пытанні развіцця музея-запаведніка "Нясвіж".
На рабочай сустрэчы са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Аляксандрам Ломским Анатоль Маркевіч абмеркаваў як пытанні развіцця дадзенага музея-запаведніка, так і пытанні развіцця сферы культуры ў рэгіёне ў цэлым.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: