Навагоднія мерапрыемствы ў Нясвіжскай ратушы — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Навагоднія мерапрыемствы ў Нясвіжскай ратушы

Наведаўшы "Калядны прыём у княгіні", вы пазнаёміцеся з княгіняй Радзівіл і яе фрэйлінамі, адчуеце атмасферу свята XVIII і XIX стст., прымаючы ўдзел у забавах тых часоў. Выдатным завяршэннем прыёму стане атрыманне тытулаў "Юны рыцар" / "Юная ледзі" і падарункаў ад княгіні.

 

Працягласць: 40 хв.
Удзельнікі: для сямейнай аўдыторыі
Колькасць удзельнікаў: да 7 чал.

 

       Весела і цікава правесці час дапаможа квэст "Елкі-палкі або Дрыфт па Ратушы". Гэта неверагодна актыўная і захапляльная гульня, у якой вам прыйдзецца адшукаць елку з падарункамі. Для таго каб гэта зрабіць хутчэй каманды-суперніка не забудзьцеся прыхапіць з сабой смеласць, эрудыцыю, уважлівасць, кемлівасць, поспех і... смартфон.

 

       

Працягласць: 60 хв.
        Узрост удзельнікаў: ад 11 гадоў
        Колькасць удзельнікаў: ад 6 да 25 чал.

 

 

       Правёўшы ўласнае дазнанне, вы зможаце адшукаць даўно згубленыя дакументы, рэчы і падарункі, калі прымеце ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Навагодняе расследаванне ў ратушы».

 

      

Працягласць: 30 хв.
       Удзельнікі: для сямейнай аўдыторыі
       Колькасць удзельнікаў: да 7 чал.

 

 

       Майстар-клас "Для ялінкі" дапаможа вам вырабіць ёлачную цацку, акунуцца ў атмасферу свята і атрымаць шмат станоўчых эмоцый.

      

Працягласць: 20 хв. 
 Удзельнікі: 1 - 2 чал. 
       Узрост удзельнікаў: ад 8 гадоў

 

Прыём заказаў толькі па папярэдніх заяўках

Даведкі па тэлефонах: + 375177023955, + 375177025283

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: